Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 лютага 2018, 11:03

Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'ю Домрачаву з заваяваннем сярэбранага медаля на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дарагая Даша! Мы ўсе на цябе вельмі разлічвалі і з нецярпеннем чакалі дастойнае выступленне на біятлоннай трасе Пхёнчхана. Паказаўшы выдатную псіхалагічную ўстойлівасць, ты ў цудоўным стылі правяла гонку мас-старту і заваявала серабро

Алімпіяды!" - гаворыцца ў віншаванні.

"Дзякуй за гэту перамогу. Упэўнены, нашы дзяўчаты здольны паказаць высокі рэзультат і ў эстафеце. Няхай вам спадарожнічае ўдача!" - пажадаў Прэзідэнт.-0-

Дар'я Домрачава заваявала алімпійскае серабро ў мас-старцеДар
Гонка на 12,5 км прайшла з перавагай Кузьміной, якая адразу ж захапіла лідарства і, дапусціўшы толькі адзін промах на чатырох агнявых рубяжах, фінішавала першай з рэзультатам 35 мін 23,0 сек.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі