Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 сакавіка 2018, 09:02

Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з перамогай на этапе Кубка свету ў Холменколене

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дар'ю Домрачаву з перамогай у гонцы праследавання на восьмым этапе Кубка свету ў нарвежскім Холменколене. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта была прыгожая, уражальная, а галоўнае - абнадзейлівая гонка. Жадаю табе гэтак жа ўпэўнена і ярка правесці завяршальныя старты сезона", - гаворыцца ў віншаванні.

На дыстанцыі 12,5 км чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка дапусціла два промахі, але паказала добры ход па дыстанцыі і перамагла - 30 мін 37,4 сек (1+0+1+0). Настасся Кузьміна са Славакіі, якая заняла другое месца агульнага заліку, адстала ад беларускі на 9,2 сек (0+2+2+0). Бронзавым прызёрам стала амерыканка Сьюзан Данклі - +29,5 сек. (1+0+1+0).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі