Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2017, 09:17

Лукашэнка павіншаваў БРПА з 95-годдзем піянерскага руху

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю з 95-годдзем піянерскага руху. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Піянерскае юнацтва - цудоўны час. Час рамантыкі, бескарыслівага сяброўства, чыстых думак і добрых учынкаў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, з'яўляючыся адным з самых масавых грамадскіх аб'яднанняў краіны, выхоўвае таленавітых дзяцей і падлеткаў, становіцца стартавай пляцоўкай, з якой пачынаецца іх жыццёвы шлях.

"Уступаючы ў рады піянерыі, кожны можа знайсці занятак па душы, сустрэць надзейных сяброў і аднадумцаў, развіць свае здольнасці і таленты", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі