Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 лютага 2017, 17:01

Лукашэнка павіншаваў Бердымухамедава з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Гурбангулы Бердымухамедава з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Туркменістана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Пераканаўчая перамога - сведчанне прызнання Вашага бясспрэчнага аўтарытэту як нацыянальнага лідара, падтрымкі ўзятага Вамі курсу на ўмацаванне незалежнага Туркменістана і яго пазіцый на сусветнай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Яркім пацвярджэннем таго з'яўляецца таксама заснаванне Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ініцыіраванага Туркменістанам Міжнароднага дня нейтралітэту".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённы беларуска-туркменскі дыялог, закладзеныя традыцыі дружбы і ўзаемная падтрымка будуць і ў далейшым садзейнічаць дынамічнаму развіццю супрацоўніцтва ў інтарэсах дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі