Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 кастрычніка 2017, 09:02

Лукашэнка павіншаваў Бердымухамедава з нацыянальным святам

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Значныя дасягненні ва ўсіх сферах, паступальнае ўмацаванне эканомікі і рост аўтарытэту на міжнароднай арэне пераканаўча характарызуюць поспехі сучаснага Туркменістана. Упэўнены, што інтэнсіўны і змястоўны дыялог паміж нашымі дзяржавамі будзе і ў далейшым адыгрываць важную ролю ў дынамічным развіцці беларуска-туркменскіх адносін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву добрага здароўя, невычэрпнай жыццёвай энергіі і рэалізацыі ўсіх пачынанняў, а дружалюбнаму народу Туркменістана - міру, дабрабыту і працвітання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі