Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лістапада 2017, 10:00

Лукашэнка павіншаваў беларусаў са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, прадвызначаючы іх далейшае развіццё. Кастрычнік 1917 года азнаменаваны з'яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы пакладзены ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэцыялу сучаснай беларускай дзяржавы.

"Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек - сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі са 100-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас са знамянальнай датай - 100-гадовым юбілеем Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У сусветнай гісторыі ёсць вехі і падзеі, якія ўплываюць на лёсы народаў, прадвызначаючы іх далейшае развіццё.

Кастрычнік 1917 года азнаменаваны з'яўленнем на палітычнай карце краіны з прынцыпова новым укладам і абвяшчэннем права нацый на самавызначэнне.

Сфарміраваныя ў перыяд Савецкага Саюза сацыяльна-эканамічныя прынцыпы пакладзены ў аснову развіцця прамысловага, навуковага, сельскагаспадарчага і сацыяльнага патэцыялу сучаснай беларускай дзяржавы.

Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек - сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі.

Жадаю вам моцнага здароўя, міру і поспехаў у працы на карысць нашай Айчыны.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі