Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2017, 14:03

Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперад

7 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыняцця ў навуковай сферы важных рашэнняў, каб навука рухалася наперад і развівалася. На гэтым кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу, выступаючы ў Нацыянальнай акадэміі навук на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У самым пачатку мерапрыемства Прэзідэнт падкрэсліў, што нарада павінна быць рэзультатыўнай. "Хацеў бы, каб мы не ўхаластую спрацавалі, а быў рэзультат. Мы не так часта з вамі сустракаемся, можа, у гэтым і вялікі мінус. Напэўна, з вучонымі трэба сустракацца часцей, у тым ліку ў такім фармаце, не асноўваючыся толькі на нарадах з кіраўніцтвам. Хачу, каб мы, чарговы раз сустрэўшыся сёння, прынялі ўсе рашэнні, якія патрэбныя і важныя, каб навука рухалася наперад і развівалася", - сказаў ён.

Прэзідэнт адзначыў, што перад нарадай грунтоўна азнаёміўся з прадстаўленай у НАН выстаўкай навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў, на якой паказаны найноўшыя распрацоўкі розных міністэрстваў, ведамстваў і айчынных прадпрыемстваў. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, важна, каб гэтыя добрыя, нават сусветнага ўзроўню дасягненні не засланілі тыя праблемы, якія існуюць сёння ў навуцы.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб у час нарады адбылася адкрытая і канкрэтная размова, дзе выказваліся б розныя пункты гледжання аб перспектывах далейшага развіцця навукі, у тым ліку і аб існуючых недахопах. Напярэдадні нарады былі дасканала вывучаны многія праблемы, якія ёсць у навуковай сферы, і гучала шмат крытыкі па пытаннях функцыянавання навукі. Кіраўнік дзяржавы таксама запатрабаваў, каб праблемы не замоўчваліся, не рэтушаваліся, а выкладаўся рэальны стан спраў. "Нам не трэба фармальна падыходзіць да абмеркавання пытанняў, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Мы павінны выкрышталізаваць тыя праблемы, на якія трэба звярнуць увагу для прыняцця далейшых важных рашэнняў на перспектыву".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час, яшчэ ў пачатку яго прэзідэнцтва, было шмат прапаноў адносна далейшага існавання Нацыянальнай акадэміі навук, у тым ліку гучалі прапановы закрыць установу. Тады Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне не разбураць акадэмію навук, а далей яе развіваць. Як паказала жыццё, гэта рашэнне было правільным.

Прэзідэнт заклікаў удзельнікаў нарады па-дзелавому, дакладна абмеркаваць, наколькі адпавядае сучасным рэаліям існуючая сістэма кіравання і функцыянавання навукі.-0-

Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперадЛукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперад
У самым пачатку мерапрыемства Прэзідэнт падкрэсліў, што нарада павінна быць рэзультатыўнай. "Хацеў бы, каб мы не ўхаластую спрацавалі, а быў рэзультат. Мы не так часта з вамі сустракаемся, можа, у гэтым і вялікі мінус", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка: вучоным трэба плаціць больш, але за рэзультатЛукашэнка: вучоным трэба плаціць больш, але за рэзультат
У аплаце працы вучоных не павінна быць ураўнілаўкі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што "арыентавацца трэба на тое, каб плаціць больш, але за рэзультат".

Лукашэнка: дасягненні навукі не ў поўнай меры працуюць на эканоміку краіныЛукашэнка: дасягненні навукі не ў поўнай меры працуюць на эканоміку краіны
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў навуковай сферы назбіралася нямала праблем, якія трэба будзе вырашаць. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на інертнасць і грувасткасць структуры навуковай сферы, у тым ліку ў НАН, а таксама на недастатковую ролю Нацыянальнай акадэміі ў стратэгічным планаванні і кіраванні ўсёй навукай.

Лукашэнка ў НАН азнаёміўся з выстаўкай навукова-тэхнічных дасягненняўЛукашэнка ў НАН азнаёміўся з выстаўкай навукова-тэхнічных дасягненняў
Кіраўнік дзяржавы грунтоўна азнаёміўся з усімі стэндамі і напрамкамі, пацікавіўся эфектыўнасцю ўкаранення распрацовак на практыцы. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на новаўвядзенні ў сферы энергетыкі, прамысловасці, касмічных тэхналогій, біятэхналогій.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі