Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2018, 15:36

Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць сістэму выяўлення маладых талентаў у Беларусі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўдасканаліць сістэму выяўлення таленавітых маладых людзей у Беларусі. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанні прадстаўнікоў творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што дзяржава здольна прадаставіць адораным маладым людзям, напрыклад, дарагія музычныя інструменты. "Важна вызначыць здольных, таленавітых людзей, якім трэба дапамагчы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Такая сістэма адбору ў мастацтве, спорце - самае складанае, дадаў ён. Прэзідэнт прызнаўся, што балее гэтай тэмай і запатрабаваў прымаць усе меры, каб не выпускаць з-пад увагі таленавітых маладых людзей і забяспечваць усім неабходным. "Гэта галоўнае", - перакананы ён. Такі першапачатковы штуршок патрэбны, каб чалавек паверыў у сябе і змог далей ісці па жыцці, рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі ёсць усе інструменты для падтрымкі, у тым ліку фонды, куды дзяржава не шкадуе грошай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі