Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2017, 14:26

Лукашэнка патрабуе не збаўляць тэмпаў уборачнай кампаніі

18 жніўня, Шклоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах запатрабаваў не збаўляць тэмпаў уборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння 18-е чысло. Да 20-га я сказаў, што ў асноўным мы павінны ў краіне ўбраць збожжа. Гэта з маёй практыкі - 85-87 працэнтаў. Але спыняцца ні ў якім разе нельга. Таму штурмам прайсціся да 100 працэнтаў, пакуль не ўбяром усё збожжа", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на сітуацыі ў паўночных раёнах Беларусі - у Віцебскай вобласці, а таксама часткова Магілёўскай і Мінскай абласцях. Там месцамі пакуль убрана толькі палавіна ўраджаю збожжавых. "Мне патрэбны цяпер тэмпы, тэмпы і тэмпы. Ніякіх апраўданняў быць не можа. Увесь час не можа быць такое надвор'е (спрыяльнае для ўборкі. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў беларускі лідар. - Таму нам трэба 90-92 працэнты на панядзелак убраць. Вызначыцеся, як будзем убіраць у паўночных раёнах".

Яшчэ адной асаблівасцю гэтага перыяду кіраўнік дзяржавы назваў неабходнасць хуткага пераходу да пасяўных работ, каб закласці аснову добрага ўраджаю на будучы год.

І чацвёртая асаблівасць - трэці ўкос траў. "У нас добрыя травы, і іх трэба ўбраць. Цяпер трэба акцэнт зрабіць на пасяўной кампаніі і ўборцы траў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы далажыў Прэзідэнту аб сітуацыі на палях па ўборцы розных культур. Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны на 80,2 працэнта плошчаў па краіне пры сярэдняй ураджайнасці 36 ц/га. Намалочана каля 6,3 млн т. "Сёння да вечара ўжо набяром валавы збор мінулага года", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, у бягучым годзе беларускія аграрыі атрымалі добры ўраджай і па іншых культурах. У многіх выпадках паказчыкі перасягаюць мінулагоднія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі