Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 13:42

Лукашэнка патрабуе дыферэнцыраваць аплату працы ў адукацыі

24 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе дыферэнцыраваць аплату працы ў адукацыі. Аб гэтым ён заявіў на Рэспубліканскім педсавеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вам шчыра скажу: настаўнік настаўніку не роўны. Вы гэта ведаеце не горш за мяне. Тады чаму мы стварылі ўраўнілаўку і настаўнікі ў нас заработную плату практычна ўсе атрымліваюць аднолькавую?" - задаўся пытаннем Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў сістэме аховы здароўя Беларусі ўдалося стварыць дыферэнцыраваную сістэму аплаты працы, пры якой зарплата медыцынскага персаналу залежыць непасрэдна ад яго кваліфікацыі і працаздольнасці. "Мы ўстанавілі пэўную планку. Скачаш вышэй за яе - атрымліваеш", - канстатаваў Прэзідэнт.

Першыя крокі ў дыферэнцыяцыі зарплаты медыкаў былі зроблены ў час стварэння беларускай школы транспланталогіі, расказаў Аляксандр Лукашэнка. "Зразумела, што, для таго каб ажыццявіць перасадку сэрца, трэба быць унікальным хірургам, цэлая брыгада ўрачоў павінна быць. І за капейкі яны гэта рабіць не будуць, ім трэба развівацца, чытаць, пісаць, ездзіць, цікавіцца, а гэта затраты", - адзначыў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што, калі апошні раз быў у цэнтры транспланталогіі, пацікавіўся ў хірурга ўзроўнем яго заработнай платы. "Яму нязручна было называць, і ён гаворыць: "Вельмі добрая". Я ўдакладніў: добрая зарплата. Але ён скача вышэй за ўстаноўленую планку. Не скардзяцца медыкі. Нам трэба паўтарыць гэта і ў адукацыі. Якія крытэрыі павінны быць, трэба вызначыцца. Я гатовы ў гэтым удзельнічаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нельга дапусціць значнай розніцы ў зарплаце ў настаўніка са стажам і маладога спецыяліста пры ўмове, што выпускнік ВНУ валодае ўсімі неабходнымі кампетэнцыямі. "Калі малады чалавек, прыйшоўшы з ВНУ, выкладае не горш, чым настаўнік-выкладчык, які адстаяў каля станка 25 гадоў, чаму мы яму плацім капейкі? Трэба вызначыць крытэрыі, па якіх мы павінны плаціць зарплату настаўніку-наватару, выкладчыку - дасведчанаму, талковаму, сучаснаму, які авалодаў усім неабходным для выкладання", - рэзюмаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі