Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 мая 2018, 11:12

Лукашэнка: патрабаванні па занятасці і росце зарплаты - гэта не папулізм

2 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што яго патрабаванні аб забеспячэнні занятасці, росце заработнай платы і кантролі за цэнамі - не папулізм. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Напэўна, вы, Міхаіл Сяргеевіч, і нашы прафсаюзы мяне не проста падтрымліваеце ў маіх асноўных патрабаваннях, але і ўспрымаеце іх як фундаментальныя і асноўныя: занятасць, рост заработнай платы, цэнаўтварэнне. Гэта сацыяльныя крытэрыі, сацыяльныя праекты, можам так сказаць, Прэзідэнта. Не трэба думаць, што гэта нейкі папулізм або не мае нічога агульнага з эканомікай", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: "Я не патрабую заработнай платы як "дарэмна платы". Я хачу, каб гэта заработная плата была зароблена людзьмі. А для гэтага трэба, каб вытворчасць функцыянавала як мае быць, эфектыўна".

Закранаючы пытанні занятасці, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што яго меркаванне наконт гэтага простае. "Калі мы не хочам, каб людзі працавалі, не хочам ім стварыць рабочыя месцы, дапамагчы, працаўладкаваць, значыць, атрымаем хвалю злачыннасці. І давядзецца плаціць значна больш, каб гэта знівеліраваць і выкараніць гэту страшную з'яву з нашага грамадства. Чалавек працуючы рэдка становіцца злачынцам", - звярнуў увагу беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне няма падстаў для росту цэн. А калі нехта неапраўдана ўзнімае іх, то дзеля ўласнай нажывы. "Я гэта так успрымаю, - дадаў Прэзідэнт. - Там, дзе ёсць вузкія месцы ў цэнаўтварэнні, мы іх бачым, ведаем. І калі дзяржаўныя органы, урад гэта не заўважаюць, то прафсаюзы павінны дапамагчы".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэтыя тры пытанні - занятасць, рост заработнай платы і цэны - знаходзяцца ў полі дзейнасці і ФПБ. "Калі ў нас будзе тут вынік, то і прафсаюзы будуць у краіне добрымі, і народ іх будзе успрымаць як належыць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Федэрацыя прафсаюзаў маніторыць цэнаўтварэнне ў беларускіх магазінах з мая 2017 года. Гэта ініцыятыва была падтрымана Прэзідэнтам. У бягучым годзе цэны на харчовыя тавары (спажывецкая карзіна з 98 прадуктаў харчавання) адсочваюцца ва ўсіх 118 раёнах краінах, дзесяці гарадах абласнога падпарадкавання і ў дзевяці раёнах Мінска.

Прэзідэнт пацікавіўся вынікамі маніторынгу, а таксама прычынамі росту цэн, калі ён назіраецца. Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад павышэнне кошту праезду ў электрычках і паяздах. "У нас жа ў электрычках ездзяць небагатыя людзі, таму адкуль гэта? І вы павінны тут вельмі жорстка праводзіць гэту лінію. Не хапае ўлады - інфармуйце мяне, але гэтыя пытанні павінны быць пад кантролем", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка: уплыў Федэрацыі прафсаюзаў павінен быць значнымЛукашэнка: уплыў Федэрацыі прафсаюзаў павінен быць значным
"Я прыхільнік таго, каб уплыў нашых прафсаюзаў быў значным, прынамсі, каб вы бачылі, што адбываецца ў працоўных калектывах, абаранялі інтарэсы нашых людзей", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

ФПБ прапануе перагледзець мадэль фарміравання зарплаты ў бюджэтнікаўФПБ прапануе перагледзець мадэль фарміравання зарплаты ў бюджэтнікаў
"Сёння неабходна цалкам перагледзець мадэль фарміравання заработнай платы. Яна вельмі грувасткая. Вельмі складана без спецыяльнай падрыхтоўкі разабрацца, як наогул фарміруецца гэта заработная плата", - сказаў Міхаіл Орда.

ФПБ выступае за ўзважаны падыход да цэнаўтварэнняФПБ выступае за ўзважаны падыход да цэнаўтварэння
"Усе пытанні, якія датычацца цэнаўтварэння, павінны быць узважаныя. Цэны непасрэдна ўплываюць на ўзровень жыцця людзей", - сказаў Міхаіл Орда.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі