Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2016, 13:09

Лукашэнка паставіў задачу пракантраляваць выкананне прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу пракантраляваць выкананне прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў заключным слове на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што выкананне прынятых рашэнняў павінна заставацца на кантролі. "І самая лепшая форма кантролю - тэматычныя мерапрыемствы вертыкалі ўлады, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Адміністрацыі Прэзідэнта, ураду, іншым органам улады неабходна вярнуцца да гэтай формы. І пакласці ў аснову мерапрыемстваў кантроль за выкананнем прынятых на Усебеларускім народным сходзе рашэнняў".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што адказныя асобы, якіх гэта датычыцца, будуць ведаць, што "на вялікім форуме з іх спытаюць".

Ён таксама акцэнтаваў увагу на тым, што грамадзяне павінны атрымаць адказы на ўсе свае пытанні. "Людзі павінны разумець, што калі пытанне пастаўлена, то яно знойдзе або вырашэнне, або, прынамсі, на яго адрэагуе ўлада", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі