Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2017, 14:58

Лукашэнка паставіў задачу дабіцца павышэння зарплат у сацыяльнай сферы

15 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу дабіцца павышэння зарплат у сацыяльнай сферы. Аб гэтым па выніках праведзенай рабочай сустрэчы расказаў журналістам віцэ-прэм'ер Васіль Жарко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зарплата педагога, як і зарплата ўрача, павінна быць дастойнай. І задачу Прэзідэнт паставіў. Яна павінна быць выканана і ў гэтым, і ў наступным годзе, - заявіў віцэ-прэм'ер. - У гэтым годзе ў нас плануецца Br800 у сярэднім па галіне. І мы абавязаны гэтай зарплаты дасягнуць да канца года. У наступным годзе зарплата павінна быць вышэйшая".

На сустрэчы кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што настаўнікі і ўрачы - гэта аснова грамадства, і неабходна ўжо да канца года падняць планку сярэдняй зарплаты, а таксама больш цесна заняцца адпаведным пытаннем у наступным годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі