Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2015, 18:02

Лукашэнка паставіў перад КДБ задачу жорстка спыняць дзейнасць у сферы ценявой эканомікі

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння, прымаючы з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка, паставіў задачу жорстка спыняць дзейнасць у сферы ценявой эканомікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па арганізацыі строгай работы, накіраванай на выяўленне і спыненне дзейнасці ў сферы ценявой эканомікі, у тым ліку службовых асоб, якія маюць дачыненне да гэтага. Канстатавалася, што ўдзельнікі "шэрых" схем выводзяць з абароту сродкі, не выплачваюць падаткі і атрымліваюць вялізны прыбытак.

Як было даложана Прэзідэнту, такая работа пачата ўжо. У прыватнасці, 19 кастрычніка ў Брэсце затрымана 13 асоб з ліку арганізатараў такой дзейнасці - заснавальнікаў і кіраўнікоў ЗАТ "Консул". Апошняе з'яўляецца адным з буйнейшых пастаўшчыкоў прадукцыі для аграпрамысловага комплексу рэспублікі (замежныя харчовыя дабаўкі, шрот, дэзынфіцыруючыя сродкі, племянная жывёла, абсталяванне і інш.). Выкарыстоўваючы больш за 40 падкантрольных фірм, арганізатары выводзілі за мяжу валюту, ухіляліся ад выплаты падаткаў і рэалізоўвалі прадукцыю канчатковаму спажыўцу з завышэннем цаны да трох разоў.

Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі выяўлена і канфіскавана 36 пячацей замежных кампаній, праз рахункі якіх ажыццяўлялася кіраванне ценявымі патокамі. Праведзена 48 вобыскаў, у ходзе якіх канфіскавана і накладзены арышт увогуле больш як на $2 млн. Акрамя таго, арышты накладзены на 106 аб'ектаў нерухомай маёмасці, больш за 100 легкавых і грузавых аўтамабіляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі