Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 красавіка 2017, 15:58

Лукашэнка: пасля трагедыі ў Санкт-Пецярбургу ўсе праблемы адышлі на задні план

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля трагедыі ў Санкт-Пецярбургу ўсе праблемы адышлі на задні план. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час інтэрв'ю была закранута тэма нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу, а таксама тэракта, што адбыўся ў горадзе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бакі, вядома ж, грунтоўна рыхтаваліся да перагавораў. "Вы ведаеце, што былі многія супярэчнасці, праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі па пэўных пытаннях. Гэта напружвала і мяне, і Прэзідэнта Пуціна. Усё гэта было непрыемна, тым больш паміж нашымі дзяржавамі", - расказаў ён.

"Мы ідзём на гэту сустрэчу, якраз паралельна ў гэты ж момант адбываецца тэрарыстычны акт. І ўсе гэтыя праблемы, якімі мы жылі, можа, некалькі месяцаў да нашай сустрэчы (мы былі поўныя рашучасці, паспрачаўшыся недзе, рассячы гэты гордзіеў вузел), адышлі на задні план. Мы зразумелі сапраўдную каштоўнасць у гэтым жыцці. Што такое спрэчкі па нафце, па газе і іншае, калі нечакана ў цябе пад носам адбываецца тэрарыстычны акт і гінуць людзі, якіх мы павінны абараніць?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пасля трагічнага здарэння ў санкт-пецярбургскім метро пытанні бяспекі і абароны на перагаворах выйшлі на першы план, хоць яны і былі запланаваны як асноўныя. "Усё астатняе, жыццёвае, адышло на задні план, і мы менш прысвяцілі часу ўрэгуляванню гэтых пытанняў. Мы звярнулі ўвагу перш за ўсё на гэта, - заявіў ён. - Гэта нам быў урок у тую хвіліну, і гэта павінна паслужыць урокам усім".-0-

Лукашэнка даў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір"Лукашэнка даў інтэрв
У час адкрытай размовы галоўная ўвага была ўдзелена тэме інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Прэзідэнт падзяліўся сваім бачаннем далейшага развіцця інтэграцыйных структур.
Лукашэнка: пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавамЛукашэнка: пляцоўку СНД страчваць нельга, але ўдзел павінен быць цікавы ўсім дзяржавам
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што кожная краіна, удзельнічаючы ў якіх-небудзь інтэграцыйных аб'яднаннях, шукае для сябе выгады. Аднак да гэтага дзяржавы павінны падыходзіць асцярожна.
Лукашэнка: рэгіянальная групоўка войскаў Беларусі і Расіі не збіраецца ні на каго нападаць, але свайго не аддадзім
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што многія краіны абмяркоўваюць маючыя адбыцца вучэнні "Захад-2017", якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі.
Лукашэнка: заходнія палітыкі павінны паглядзець на сваю "дэмакратыю", перш чым крытыкаваць Беларусь
"Сёння мне прыйшло пісьмо ад групы кангрэсменаў Злучаных Штатаў, у тым ліку там і вядомы персанаж Маккейн, які дэмакратыю ў Беларусі шукае, што мы тут кагосьці затрымалі і гэтак далей і да таго падобнае", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: грамадзяне павінны ўзаемадзейнічаць са спецслужбамі пры рызыцы тэрарыстычнай пагрозы
"Трэба быць вельмі акуратнымі і асцярожнымі, праводзячы тую ці іншую палітыку. І калі мы гаворым, што мы змагаемся супраць зла, то трэба змагацца супраць гэтага зла", - сказаў Прэзідэнт.
Лукашэнка расказаў, якія выгады атрымлівае Беларусь ад удзелу ў АДКБЛукашэнка расказаў, якія выгады атрымлівае Беларусь ад удзелу ў АДКБ
"Выгада ў тым, што мы атрымліваем самыя сучасныя веды, перш за ўсё аб цяперашніх войнах. Мы і самі тут не адстаём, у нас развіваецца ваенная навука, але перш за ўсё і ад Расійскай Федэрацыі мы атрымліваем гэтыя веды", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: СНД паставяць помнік, калі яна вырашыць праблему Прыднястроўя, Нагорнага Карабаха або Данбаса
Разважаючы пра будучыню СНД, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рэформы, якія прапануюцца, здаюцца нязначнымі на фоне існуючых праблем. Напрыклад, ці можна параўноўваць спробы зрабіць больш эфектыўным апарат Садружнасці з існуючымі канфліктамі паміж дзяржавамі?
Лукашэнка: Беларусь, Расія і Казахстан павінны разам змагацца з крызіснай сітуацыяй
Прэзідэнт адзначыў, што, калі супраць Расіі ўвялі санкцыі, гэта паўплывала на эканамічнае развіццё суседніх з ёй дзяржаў, у прыватнасці Беларусі і Казахстана.
Лукашэнка: наяўнасць уласных праблем павінна падштурхоўваць Беларусь і Расію да яднання ў СД
Прэзідэнт нагадаў, што калі б у свой час краіны не адышлі ад плана па пабудове Саюзнай дзяржавы, то цяпер бы не ўзнікала пытанняў не толькі з боку журналістаў, але і з боку беларусаў і расіян.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі