Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 ліпеня 2019, 21:22

Лукашэнка: памяць аб тых, хто змагаўся ў гады ВАВ, - частка нацыянальнай самасвядомасці беларусаў

3 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Памяць аб тых, хто змагаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - частка нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на парадзе ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выступленне Прэзідэнта Беларусі на парадзе ў азнаменаванне Дня НезалежнасціВыступленне Прэзідэнта Беларусі на парадзе ў азнаменаванне Дня Незалежнасці

"Роўна 75 гадоў таму тут адгрымелі апошнія баі за сталіцу нашай Радзімы - горад Мінск. Гэта была перамога над самой смерцю. Гэта быў трыумф адзінства і сілы духу вялікага пакалення воінаў-вызваліцеляў, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Сёння мы зноў успамінаем усіх, хто гераічна трымаў удар агрэсара. І гэта памяць - частка нашай нацыянальнай самасвядомасці".

З году ў год 3 ліпеня беларускі народ асабліва востра ўспрымае гераічныя эпізоды Вялікай Айчыннай вайны, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. "Пражываем нанова кожны факт, быццам самі да апошняй кроплі крыві абаранялі Брэсцкую крэпасць і Буйніцкае поле, паміралі ў лагеры смерці "Трасцянец" і дзіцячым канцлагеры "Чырвоны Бераг", гарэлі ў Хатыні і фарсіравалі Дняпроўскі рубеж", - сказаў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што Беларусь першай прыняла на сябе ўдар захопнікаў, стала жывым шчытом на іх шляху, і ні пядзі роднай зямлі не было аддадзена без бою. Супраціўленне пачалося з першых хвілін уварвання ворага, але нават разбураная і акупіраваная Беларусь засталася няскоранай, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Лукашэнка: Беларусь мае намер выкарыстоўваць усе рэзервы для аднаўлення спакою ў рэгіёнеЛукашэнка: Беларусь мае намер выкарыстоўваць усе рэзервы для аднаўлення спакою ў рэгіёне
Баяздольнасць Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусь умацоўвае выключна для забеспячэння міру на сваёй зямлі, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Ваенны парад у гонар Дня Незалежнасці ў МінскуВаенны парад у гонар Дня Незалежнасці ў Мінску
Парад войскаў Мінскага гарнізона ў гонар Дня Незалежнасці пачаўся ў беларускай сталіцы з пралёту авіяцыі. У небе над сталіцай можна было ўбачыць сучасныя баявыя самалёты і верталёты авіяцыі Беларусі і Расіі

Беларусь адсвяткавала Дзень НезалежнасціБеларусь адсвяткавала Дзень Незалежнасці
Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці 3 ліпеня было прынята ў 1996 годзе - так прагаласавалі беларусы на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі