Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 студзеня 2017, 12:40

Лукашэнка: паляпшэнне якасці жыцця людзей немагчыма без інавацый ва ўсіх галінах эканомікі

26 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Паляпшэнне якасці жыцця людзей у цяперашніх жорсткіх рэаліях немагчыма без інавацый і рэалізацыі прагрэсіўных і наватарскіх ідэй ва ўсіх галінах эканомікі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Менавіта з перадавымі распрацоўкамі непасрэдна звязаны рост нашага дабрабыту і інтэлектуальнае развіццё нацыі, - перакананы кіраўнік дзяржавы. - Яны вызначаюць у канчатковым выніку ўзровень эканамічнай канкурэнтаздольнасці дзяржавы на міжнароднай арэне. Больш таго - гарантуюць яе палітычную вагу ў свеце".

Паводле слоў Прэзідэнта, асаблівую актуальнасць набывае ўкараненне зялёных тэхналогій, другаснае выкарыстанне рэсурсаў, энергазберажэнне. "Гэта не проста модны агульнасусветны трэнд, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Тут і здароўе грамадзян, і ўстойлівае гарманічнае развіццё нашых тэрыторый".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі