Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 мая 2017, 12:33

Лукашэнка: пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял. Гэта стала асновай далейшага развіцця Беларусі, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску з нагоды 72-й гадавіны Вялікай Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацысты ператварылі наш квітнеючы край у руіны. Каб адрадзіць Беларусь з попелу, спатрэбілася яшчэ адна найцяжэйшая бітва. Цяпер ужо з разрухай і голадам. Самаадданасць і гераізм людзей, згуртаванасць і братэрская дапамога саюзных рэспублік зрабілі, здавалася б, немагчымае. За кароткія тэрміны мы аднавілі заводы і фабрыкі, узвялі новыя, арганізавалі сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, пабудавалі школы, ВНУ, бібліятэкі, тэатры і музеі, - сказаў беларускі лідар. - Пакаленне пераможцаў стварыла магутны эканамічны і культурны патэнцыял. Гэта стала асновай далейшага развіцця нашай краіны".

"Мы шчаслівыя, што нашы дарагія ветэраны вайны і працы сёння знаходзяцца сярод нас. Усё, што вы зрабілі для Радзімы, ніколі не будзе забыта. Вашы здзяйсненні назаўсёды занялі самае ганаровае месца ў айчыннай гісторыі. На вашым прыкладзе вучацца і будуць вучыцца ўсе пакаленні беларусаў. Бо не можа быць нічога больш дастойнага, чым ахвярны подзвіг у імя свабоды і незалежнасці. З гадамі мы разумеем гэта всё вастрэй, асабліва сёння, калі вас, дарагія ветэраны, становіцца ўсё менш і менш", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі