Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 мая 2017, 11:46

Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву прафсаюзаў аб народным кантролі за цэнамі

19 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ініцыятыву Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб народным кантролі за цэнамі ў гандлёвых аб'ектах. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удзячны за тое, што ініцыятыўным чынам вы падключаецеся да кантролю за выкананнем пастаўленых трох задач: цэнаўтварэнне, занятасць, заработная плата, - сказаў Прэзідэнт. - Чуў, што вы хочаце арганізаваць народны кантроль за цэнамі ў магазінах. Усё ў справаздачах статыстыкі і правільна, і добра па методыках, але ў магазінах па асноўных таварах, асноўных прадуктах харчавання сітуацыя можа быць іншая. Якая яна - хто як не прафсаюзы гэта лепш за ўсё ведаюць. Таму я вельмі падтрымліваю гэту ініцыятыву аб кантролі за цэнамі непасрэдна ў гандлёвых арганізацыях".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што традыцыйна прафсаюзы ўдзельнічаюць у вырашэнні пытанняў у сферы занятасці. "Я таксама буду прасіць, каб вы ад гэтага пытання не адыходзілі. І заработная плата як вынік. Гэтыя пытанні трымайце ў полі зроку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У размове з журналістамі па выніках сустрэчы Міхаіл Орда растлумачыў, што ў прафсаюзах створана група па маніторынгу цэн. "Гэта група будзе маніторыць цэны ў асноўным на прадукты, якія ўваходзяць у спажывецкую карзіну. Група будзе сачыць за тым, каб цэны не павышаліся неабгрунтавана. Калі мы будзем бачыць нейкія перагібы, то адразу будзем пасылаць сігнал ва ўрад", - сказаў старшыня ФПБ.

Паводле яго слоў, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні рознага характару. Галоўныя з іх датычыліся эканомікі. "Мы ўнеслі прапанову па шэрагу пастаноў урада ў мэтах іх удасканалення і дапрацоўкі", - расказаў Міхаіл Орда.

У прыватнасці, размова ідзе аб пастанове Савета Міністраў нумар 744 "Аб аплаце працы работнікаў", якая вызначае фарміраванне заработнай платы. "Мы абсалютна згодны з тым, што рост заработнай платы павінен суправаджацца ростам прадукцыйнасці працы. Але адначасова мы бачым, што гэта пастанова не ўлічвае шэраг аб'ектыўных фактараў, якія ёсць сёння ў рабоце нашых прадпрыемстваў. Гэта і сезоннасць, і спецыфіка прадпрыемстваў, - сказаў старшыня ФПБ. - І сёння гэта пастанова недзе нават падтарможвае развіццё прадпрыемстваў, штучна стрымлівае павышэнне заработнай платы. Я ўжо не гавару аб тым, што сёння нават недзе падштурхоўвае кіраўнікоў прадпрыемстваў прымаць непапулярныя меры".-0-

Лукашэнка абяцае падтрымку развіццю партыйнай сістэмы Беларусі, але без штучных мерЛукашэнка абяцае падтрымку развіццю партыйнай сістэмы Беларусі, але без штучных мер
"Калі партыі, якія існуюць, здольны да ўзнаўлення, узмацнення, павышэння колькасці, мы будзем гэты працэс падтрымліваць. Прытым і апазіцыйныя, і неапазіцыйныя", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
"Гэта наша апора" - Лукашэнка заяўляе аб значнай увазе да развіцця прафсаюзнага руху
"Яшчэ раз падкрэсліваю: я буду значную ўвагу ўдзяляць развіццю прафсаюзнага руху. Гэта наша апора і мая як Прэзідэнта. Я акуратна назіраю за тым, што адбываецца ў прафсаюзах", - сказаў беларускі лідар.
Лукашэнка заклікае прафсаюзы да больш актыўнай ролі ў развіцці вялікага спортуЛукашэнка заклікае прафсаюзы да больш актыўнай ролі ў развіцці вялікага спорту
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прадумаць адпаведную сістэму, каб максімальна садзейнічаць самарэалізацыі перспектыўных спартсменаў. Ён адзначыў, што ў асобе прафсаюзнага спорту галіноваму міністэрству і дзяржаве ў цэлым неабходна моцная падтрымка ў гэтым напрамку.
ФПБ прапануе 2018 год у Беларусі аб'явіць Годам чалавека працыФПБ прапануе 2018 год у Беларусі аб
"Мы выйшлі з ініцыятывай да Прэзідэнта, каб наступны 2018 год аб'явіць Годам чалавека працы", - сказаў Міхаіл Орда па выніках сустрэчы.
Праблема ўліку страхавога стажу абмеркавана на сустрэчы Лукашэнкі са старшынёй ФПБ
"Было закранута пытанне па пенсійным забеспячэнні. Размова ішла аб тых катэгорыях грамадзян, якія сёння не могуць па аб'ектыўных прычынах выпрацаваць свой стаж", - сказаў Міхаіл Орда па выніках сустрэчы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі