Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2018, 18:50

Лукашэнка: падрыхтоўка да II Еўрапейскіх гульняў прынясе больш дывідэндаў, чым затрат

10 жніўня, Гомель /Вераніка Пуставіт - БЕЛТА/. II Еўрапейскія гульні прынясуць Беларусі больш дывідэндаў, чым затрат. Такое меркаванне выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на ​​пытанні работнікаў ААТ "Гомсельмаш" у час рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, падрыхтоўка і правядзенне II Еўрапейскіх гульняў не абыдуцца дорага для краіны, а, наадварот, прынясуць больш карысці і дывідэндаў. "І яны акупяцца адразу ж, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - У нас аб'екты ўжо гатовы для гэтых спаборніцтваў, мы будуем зусім няшмат. А ўсё астатняе - гасцініцы, дарогі, жыллё і іншае - іх усё роўна трэба было будаваць".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што для іміджу краіны вельмі важна прымаць такі маштабны міжнародны спартыўны форум, як II Еўрапейскія гульні. "Яны нас падштурхнулі. Мы створым добрую спартыўную інфраструктуру, падцягнем гасцінічны фонд, хоць у нас гасцініц хапае. Улічваючы, што ў нас бязвізавы ўезд ужо на цэлы месяц, гэта вельмі станоўча паўплывае на турыстычную галіну", - сказаў Прэзідэнт.

"І потым, уражанні аб краіне. Паглядзіце, як расіяне ганарацца праведзеным чэмпіянатам свету па футболе, - дадаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта імідж нашай дзяржавы, гэта ўклад у здароўе нацыі і ў вялікі спорт".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што еўрапейскі алімпійскі рух толькі зараджаецца - Беларусь пасля Азербайджана будзе прымаць толькі другія такія гульні. "У гэтай алімпіяды вялікая будучыня. Я ўпэўнены", - сказаў ён.

ІІ Еўрапейскія гульні пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 года ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі