Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 лістапада 2017, 09:17

Лукашэнка падпісаў закон "Аб ратыфікацыі Дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС"

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб ратыфікацыі Дагавора аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза". Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза падпісаны ў Маскве 11 красавіка 2017 года. Савету Міністраў Беларусі даручана на працягу двух гадоў з дня ўступлення дагавора ў сілу прыняць неабходныя меры для прывядзення нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з дакументам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі