Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2018, 11:48

Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на тэрміновую ваенную службу ў лютым-маі 2018 года

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 21 "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжваецца прызваць у лютым-маі 2018 года на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбнасці Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі ў ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі