Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі"

Прэзідэнт 22.12.2017 | 11:23

22 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы паведаміў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта, галоўная мэта дакумента - стварыць такія ўмовы, каб сусветныя IT-кампаніі прыходзілі ў Беларусь, адкрывалі свае прадстаўніцтвы, цэнтры распрацовак і стваралі запатрабаваны ў свеце прадукт.

"Другая мэта дэкрэта - інвестыцыі ў будучае. Гэта IT-кадры і адукацыя. Трэцяя - укараненне найноўшых фінансавых інструментаў і тэхналогій. Вядучыя эканомікі свету яшчэ толькі прыглядаюцца да гэтай новай з'явы. Беларусь становіцца фактычна першай у свеце дзяржавай, якая адкрывае шырокія магчымасці для выкарыстання тэхналогіі блокчэйн. У нас ёсць усе шанцы стаць рэгіянальным цэнтрам кампетэнцый у гэтай галіне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ён падтрымаў усе прапановы прадпрымальнікаў, якія складаныя тэмы яны ні закраналі б. "Ёсць у нас прагрэсіўныя людзі, якія падумалі ўжо, як гэтым займацца. Я падумаў так: у нас сёння гэтага няма, калі нешта будзе добрае - у плюс, калі будзе ў мінус - я ведаю, з каго патрабаваць", - сказаў ён.

Больш таго, заўважыў Прэзідэнт, з прыняццем дэкрэта ў Беларусі не толькі будуць створаны ўмовы для развіцця IT-сферы, але і набыты ўнікальныя канкурэнтныя перавагі для прыцягнення тэхналогій, капіталаў і, галоўнае, разумных і таленавітых людзей з усяго свету.

"Гэты дэкрэт разам з пакетам прынятых рашэнняў для бізнесу павінен даць Беларусі магчымасць стаць на шлях апераджальнага развіцця", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Лукашэнка: малы і сярэдні бізнес - важнейшы складнік устойлівага развіцця эканомікі БеларусіЛукашэнка: малы і сярэдні бізнес - важнейшы складнік устойлівага развіцця эканомікі Беларусі
"Аб'ядноўвае нас усіх адно - дакладнае разуменне таго, што малы і сярэдні бізнес - гэта важнейшы складнік устойлівага развіцця эканомікі, а значыць, і існавання дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка пра дэкрэт нумар 7: больш няма ніякіх перашкод рабоце бізнесуЛукашэнка пра дэкрэт нумар 7: больш няма ніякіх перашкод рабоце бізнесу
"Ключавым з прынятых дакументаў з'яўляецца дэкрэт, у якім размова ідзе аб тым, каб даць людзям магчымасць развіваць сваю справу, а не думаць пра шматлікія бюракратычныя фармальнасці. Хочаш займацца бізнесам - ідзі і працуй! Больш ніякіх перашкод гэтаму няма", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: стварэнне рабочых месц - галоўны паказчык эфектыўнасці работы кіраўнікоў дзяржорганаўЛукашэнка: стварэнне рабочых месц - галоўны паказчык эфектыўнасці работы кіраўнікоў дзяржорганаў
"У нас сёння каля паўмільёна працаздольных грамадзян наогул не занята ў эканоміцы краіны. У сувязі з гэтым занятасць насельніцтва з'яўляецца вельмі важнай задачай, і мы ўжо зрабілі шмат захадаў па вырашэнні гэтай праблемы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка даручыў маштабна перапрацаваць Падатковы кодэксЛукашэнка даручыў маштабна перапрацаваць Падатковы кодэкс
"Галоўнае - здольным падтрымліваць эканамічную дзейнасць, а не прымушаць суб'екты гаспадарання шукаць пралаз для адыходу ад фінансавых і падатковых абавязацельстваў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка патрабуе выключыць беспадстаўны кантроль бізнесуЛукашэнка патрабуе выключыць беспадстаўны кантроль бізнесу
"Нярэдкія выпадкі, калі прадстаўнікі кампетэнтных органаў прыходзяць без усялякіх падстаў. Катэгарычна патрабую гэта выключыць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: пара выкараніць "птушачна-палачную" сістэму справаздачнасці кантралюючых і сілавых органаў
"Даўно пара выкараніць так званую птушачна-палачную сістэму справаздачнасці, калі ў аснову асноў ставяцца сумы штрафаў, колькасць выяўленых правапарушэнняў і крымінальных спраў", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка папярэдзіў аб недапушчальнасці навязвання бізнесу паслуг падатковых кансультантаў
"Хачу перасцерагчы падатковыя органы: не ўздумайце перакладваць сваю работу на падатковых кансультантаў або навязваць бізнесу іх паслугі. Кіраўнік прадпрыемства павінен сам вырашаць, ці трэба яму звяртацца да падатковага пасрэдніка", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: прадпрымальнікі павінны актыўней развіваць бізнес у малых гарадах і сельскай мясцовасціЛукашэнка: прадпрымальнікі павінны актыўней развіваць бізнес у малых гарадах і сельскай мясцовасці
Кіраўнік дзяржавы падрабязна спыніўся на тэме развіцця гандлю і паслуг у вёсцы і павышэння самазанятасці грамадзян. Ён выказаў заклапочанасць тым, што малы і сярэдні бізнес сёння сканцэнтраваўся ў асноўным у сталіцы і іншых больш-менш вялікіх гарадах.
Лукашэнка кантралёрам і мясцовай уладзе: калі чалавек хоча штосьці рабіць, не перашкаджайце яму, а дапамажыцеЛукашэнка кантралёрам і мясцовай уладзе: калі чалавек хоча штосьці рабіць, не перашкаджайце яму, а дапамажыце
"Калі чалавек хоча штосьці рабіць, не перашкаджайце яму, а дапамажыце. Калі ён чагосьці не ведае, растлумачце. Толькі такім стаўленнем мы зможам забяспечыць максімальную самазанятасць людзей", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў без залішняга фармалізму і далей актыўна развіваць аграэкатурызмПрэзідэнт Беларусі запатрабаваў без залішняга фармалізму і далей актыўна развіваць аграэкатурызм
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што далейшаму развіццю эканамічнай дзейнасці ў вёсцы прызначаны садзейнічаць указ аб развіцці аграэкатурызму.
Лукашэнка: усе прапановы бізнес-асяроддзя з гэтага часу становяцца абавязковымі для разглядуЛукашэнка: усе прапановы бізнес-асяроддзя з гэтага часу становяцца абавязковымі для разгляду
"Гэта адзіны савет, які створаны пры Прэзідэнце, іншых такіх саветаў няма. І гэта сведчыць аб сур'ёзнасці стаўлення да гэтага пытання. І ён не ўчора быў створаны, а шмат гадоў таму", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: ніякіх датэрміновых выбараў не будзеЛукашэнка: ніякіх датэрміновых выбараў не будзе
"Там некаторыя гавораць: Прэзідэнт стварыў вялікі рэзервовы фонд, напэўна, выбары датэрміновыя будуць. Ніякіх датэрміновых выбараў у нас не будзе. Няма для гэтага ніякіх падстаў, тэндэнцый і іншых прычын", - падкрэсліў беларускі лідар.
Лукашэнка назваў адзіную формулу кантактаў улады з бізнесамЛукашэнка назваў адзіную формулу кантактаў улады з бізнесам
"Маё патрабаванне да службовых асоб усіх узроўняў - ад старшыні сельскага Савета да міністра: выконвайце не толькі літару, але і дух прынятых рашэнняў. Усё ў законах не прапішаш", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: упаўнаважаны па праблемах прадпрымальніцтва ў Беларусі ёсць - ПрэзідэнтЛукашэнка: упаўнаважаны па праблемах прадпрымальніцтва ў Беларусі ёсць - Прэзідэнт
"Перадайце ім, што такі ўпаўнаважаны ў Беларусі ёсць - Прэзідэнт. Гэта мой абавязак - прыняць рашэнне, пракантраляваць выкананне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка забараніў прымаць падзаконныя акты па лібералізацыі бізнесу без узгаднення з прадпрымальнікаміЛукашэнка забараніў прымаць падзаконныя акты па лібералізацыі бізнесу без узгаднення з прадпрымальнікамі
"Без узгаднення з Саветам урад не можа прыняць ні адзін падзаконны акт. Калі будуць спрэчкі (не заўсёды ж прадпрымальнікі маюць рацыю, урад, можа), вынесіце на мой разгляд тую ці іншую норму", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Вынікі "Тыдня лесу - 2018" "Тыдзень лесу - 2018" быў прымеркаваны да Года малой радзімы і прысвечаны аднаўленню лясоў, што пацярпелі ад масавага распаўсюджвання насякомых-шкоднікаў у 2017 годзе.