Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 ліпеня 2017, 14:09

Лукашэнка падкрэслівае зацікаўленасць Беларусі ў стварэнні сумесных вытворчасцей з Украінай

21 ліпеня, Кіеў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае зацікаўленасць беларускага боку ў развіцці цеснага супрацоўніцтва з Украінай, у тым ліку ў выхадзе з сумеснай прадукцыяй на рынкі трэціх краін. Аб гэтым ён заявіў сёння на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сам-насам мы з вамі абмеркавалі найбольш важныя пытанні супрацоўніцтва. Мы ў гэтым напрамку будзем рухацца, і я вам сказаў, што ў нас няма ніякай алергіі, мы не гандлюем і не дружым супраць некага. Мы хочам працаваць разам на далёкай дузе, у іншых краінах, ствараць сумесны прадукт, прадаваць яго, - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Мы будзем ствараць высокатэхналагічны тавар і будзем ім гандляваць разам на замежных рынках. У гэтым была сутнасць нашых дамоўленасцей сам-насам".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў плане гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ёсць да чаго імкнуцца. "Некалі мелі $8 млрд тавараабароту ў год. Цяпер мы гэтага ўзроўню не дасягнулі. Але я ўпэўнены, што можна яго перасягнуць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў важнасць развіцця кааперацыйных сувязей, стварэння новых і развіцця існуючых сумесных прамысловых вытворчасцей. "Мы ствараем у вас прадпрыемствы, вы ствараеце ў нас. У гэтым напрамку мы гатовы рухацца. Тут няма абсалютна ніякіх пытанняў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў украінскаму калегу за цёплую і дружалюбную атмасферу ў час візіту беларускай дэлегацыі. Ён падкрэсліў братэрскі характар адносін народаў дзвюх краін, у прыватнасці на Палессі, дзе ў красавіку гэтага года адбылася папярэдняя сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі. "Там жывуць людзі, адданыя дружбе Украіны з Беларуссю", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Сустрэча Лукашэнкі і Парашэнкі прайшла ў КіевеСустрэча Лукашэнкі і Парашэнкі прайшла ў Кіеве
Мерапрыемства пачалося з цырымоніі афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з удзелам ваеннаслужачых роты ганаровай варты.
Лукашэнка адзначае вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і УкраіныЛукашэнка адзначае вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Украіны
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў блізкі і дружалюбны характар адносін народаў Беларусі і Украіны. "Мы, рускія, украінцы - ядро цывілізацыі ў гэтай частцы еўрапейскага кантынента", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка прапануе Украіне стварыць міжрэгіянальны форум супрацоўніцтваЛукашэнка прапануе Украіне стварыць міжрэгіянальны форум супрацоўніцтва
"У нас добра развіваецца рэгіянальнае супрацоўніцтва з Расіяй, Кітаем, іншымі буйнымі дзяржавамі. Можа, нам прапрацаваць пытанне і збіраць такія міжрэгіянальныя форумы", - сказаў беларускі лідар.
Парашэнка: развіццё адносін з Беларуссю ў ліку важнейшых прыярытэтаў для УкраіныПарашэнка: развіццё адносін з Беларуссю ў ліку важнейшых прыярытэтаў для Украіны
Рэалізацыя патэнцыялу ў супрацоўніцтве Беларусі і Украіны вельмі важна. "Сёння вы ажыццяўляеце вельмі важны афіцыйны візіт ва Украіну, які прызначаны ўмацаваць вузы дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - падкрэсліў Пётр Парашэнка

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі