Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2016, 11:26

Лукашэнка падкрэсліў канструктыўную пазіцыю духавенства адносна палітычных падзей у краіне

22 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў канструктыўную пазіцыю духавенства адносна сучасных палітычных падзей у краіне. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу ў час сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на гэтай традыцыйнай сустрэчы разглядаюцца актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ўлады і царквы. Ён падзякаваў царкве "за тую працу, якую яна прыўносіць у агульную скарбонку развіцця Беларусі і грамадства". Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым, што ў Беларускім экзархаце адбыліся некаторыя вялікія змяненні.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што "наша далейшая работа будзе па-ранейшаму мець стваральны характар і дасць магчымасць скаардынаваць намаганні па ўмацаванні грамадства і яго духоўным узбагачэнні".

"Будучыня царквы шмат у чым залежыць ад усведамлення ёю неабходнасці павелічэння духоўнага складніка ў сацыяльных працэсах, што адбываюцца ў Беларусі. Наш народ заўсёды арыентаваўся на высокія гуманістычныя дасягненні, прытрымліваўся лепшых прыкладаў маральнасці, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Здаўна менавіта царква служыла вешчуном надзеі і веры, дапамагала чалавеку на шляху да хрысціянскіх ідэалаў. Яе аўтарытэт і вопыт сёння запатрабаваны як ніколі".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што асновы праваслаўнай царквы - справядлівасць і чалавекалюбства - натхнялі людзей на подзвіг. Менавіта гэтыя каштоўнасці дапамагалі ім з годнасцю перажываць самыя цяжкія часы. "У аснову сваёй палітыкі я паклаў менавіта гэтыя каштоўнасці - справядлівасць і любоў да людзей", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што свяшчэннаслужыцелі прымаюць актыўны ўдзел у патрыятычнай рабоце, праслаўляючы гераізм беларускага народа ў гады трагічных выпрабаванняў, што выпалі на яго долю. Бо народ выстаяў дзякуючы высокай духоўнасці, высакароднасці і мужнасці.

"Асабліва падкрэслю канструктыўную пазіцыю духавенства адносна сучасных палітычных падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне. Гэта чарговы раз даказвае вашу зацікаўленасць у беларускай дзяржаве, якая дынамічна развіваецца", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі