Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2017, 10:51

Лукашэнка паабяцаў навучыць брытанскага міністра гуляць у хакей

26 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным міністрам па справах Еўропы і Амерыкі МЗС Вялікабрытаніі Аланам Дунканам паабяцаў навучыць брытанскага міністра гуляць у хакей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хацеў бы пачаць з невялікага адкрыцця. У школе я захапляўся хакеем, але нам даводзілася гуляць на траве, а не на лёдзе. Я, на жаль, не змог бы гуляць у вашай камандзе", - сказаў Алан Дункан.

"Не, але мы навучым, калі ў вас ёсць жаданне", - прапанаваў Прэзідэнт.

"Я заўсёды гатовы вучыцца, нягледзячы на ўзрост", - адзначыў брытанскі міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі