Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2016, 12:14

Лукашэнка: новыя акцыянеры "Уралкалію" рэгулярна звяртаюцца наконт супрацоўніцтва з "Беларуськаліем"

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя акцыянеры кампаніі "Уралкалій" рэгулярна звяртаюцца да Прэзідэнта Беларусі наконт супрацоўніцтва з "Беларуськаліем", паведаміў сёння кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на пятым Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер амаль кожны месяц да мяне ідзе зварот з боку новых акцыянераў "Уралкалію": прыміце нас, хаця б прыміце. Я кажу: будуць прапановы - гатовы з вамі сустракацца. А дзеля таго каб на рынку звярнулі ўвагу, што мы тут ледзь не ў абдымку ўжо, - нам гэта не трэба", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Сёння яны гатовы з намі аб'яднацца. Мы не супраць. Але на нашых умовах. Умовы нармальныя для іх, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Калі ласка, давайце адновім яе (Беларускай калійнай кампаніі як агульнага трэйдара. - Заўвага БЕЛТА) работу. Давайце дамовімся, колькі будзем вырабляць. Колькі вы, колькі мы. Падзелім рынкі, я адкрытым тэкстам кажу, і не будзем сапернічаць. Гэта прынясе добрыя дывідэнды. Думайце. Мы не спяшаемся".

"Беларускую калійную кампанію, якая займалася продажам, выносіць у Швейцарыю, за межы нашай краіны мы не будзем", - таксама заявіў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы паведаміў, што пад Петрыкавам будзе створана прадпрыемства "Палессекалій". Гэта будзе магутны камбінат, абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Таксама прадпрыемства "Славкалій" з'явіцца на Любанскім радовішчы. "І мы станем поўнымі гаспадарамі на рынку калійных угнаенняў у сувязі з тымі аб'ёмамі, якія вырабляем", - лічыць Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама паведаміў: "Учора адбылося падпісанне выдатнага кантракта, зыходзячы з цяперашніх цэн, з Індыяй. Калі з Індыяй кантракт падпісаны, лічыце, што ўсе дзяржавы пойдуць следам". Беларускі бок ужо гатовы да падпісання кантрактаў з КНР і Бразіліяй. Усе тры краіны з'яўляюцца асноўнымі спажыўцамі калійных угнаенняў у свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі