Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2016, 15:25

Лукашэнка: ніхто акрамя беларускага народа не можа вырашаць, як яму жыць

23 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Ніхто акрамя беларускага народа не можа вырашаць, як яму жыць. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў заключным слове на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што з'езд праходзіць у адказны перыяд - напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія акажуць значны ўплыў на далейшы лёс краіны.

"Чарговы раз хачу цвёрда заявіць: ніхто акрамя беларускага народа не можа вырашаць, як яму жыць, як развівацца, якім законам быць на нашай зямлі і якім будзе парламент і іншыя органы ўлады. Толькі беларускі народ будзе гэта вызначаць", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі