Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 жніўня 2017, 15:32

Лукашэнка не выключае вызначэння базавага профілю для кожнай ВНУ

24 жніўня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае вяртання да вызначэння базавага профілю для кожнай ВНУ. Аб гэтым ён заявіў на Рэспубліканскім педсавеце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба скараціць колькасць спецыяльнасцей, якія не з'яўляюцца профільнымі для той ці і іншай ВНУ. Сёння ў нас практычна кожная ВНУ выпускае сотні спецыялістаў самага шырокага профілю - юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў. А потым яны беспаспяхова шукаюць работу па спецыяльнасці і вінавацяць у сваёй незапатрабаванасці дзяржаву. Відаць, пара вярнуцца да вызначэння базавага профілю для кожнай ВНУ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што патрэбны аналіз аптымальнай колькасці ўстаноў вышэйшай адукацыі з улікам дэмаграфічных працэсаў і прагнозаў прыросту насельніцтва.

"Не трэба закрываць вочы і на праблему натуральнага старэння прафесарска-выкладчыцкага складу. Лічу, што кожная ВНУ павінна самастойна вырашаць пытанне абнаўлення кадраў, адбіраючы лепшых студэнтаў, рыхтуючы іх да абароны кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый", - адзначыў Прэзідэнт.

На яго думку, наспела неабходнасць перагледзець крытэрыі да вызначэння ВНУ наогул і вядучай ВНУ ў прыватнасці.

"Ва ўніверсітэтах павінны быць створаны неабходныя ўмовы для вываду на рынак навуковых распрацовак і абавязковай іх інтэграцыі ў адукацыйны працэс. Упэўнены, што комплекснае вырашэнне гэтых пытанняў будзе садзейнічаць фарміраванню высокатэхналагічнага сегмента нашай эканомікі", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што настаў час заняцца вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. "Мы гэтым пытаннем зоймемся неадкладна. У нас нядрэнныя навучальныя ўстановы, іх дастаткова", - сказаў ён. Пры гэтым праблемы павінны вырашацца не наскокам. "Мы заўсёды павінны памятаць, што будзем мець справу з самай элітнай часткай нашага грамадства. Пакрыўдзіць іх - сабе даражэй. Таму акуратна, прынцыпова трэба вырашыць гэтыя пытанні. Да 1 верасня 2019 года ў асноўным яны павінны быць вырашаны", - даручыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі