Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 сакавіка 2018, 15:00

Лукашэнка не выключае стварэння ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка не выключае стварэння ў Беларусі міністэрства лічбавай эканомікі. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні творчай моладзі ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што прапановы аб стварэнні міністэрства лічбавай эканомікі яму паступаюць. "Хутчэй за ўсё, я такое рашэнне падтрымаю", - адзначыў ён.

Распрацоўку дэкрэта аб лічбавай эканоміцы Прэзідэнт назваў прыкладам творчага падыходу ў сваёй рабоце. Беларусь стала першай краінай, якая рызыкнула і прыняла сур'ёзнае рашэнне па развіцці ІТ-тэхналогій, лічбавай эканомікі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праз кароткі час становіцца зразумела - трапілі ў кропку, за гэтым будучае.

"Такі элемент творчай рызыкі ў палітыка павінен прысутнічаць заўсёды", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі