Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2017, 17:07

Лукашэнка назваў 6 перспектыўных галін для развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час адкрыцця Беларуска-в'етнамскага бізнес-форуму назваў 6 перспектыўных галін для развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Узаемадапаўняльнасць нашых эканомік стварае трывалы фундамент для паспяховага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва. Менавіта таму асаблівую значнасць набываюць форумы, аналагічныя таму, які мы праводзіць цяпер. Бізнес павінен узаемадзейнічаць, а палітыкі павінны ствараць для гэтага спрыяльныя ўмовы. Тым больш калі размова ідзе аб настолькі дружалюбных адна адной дзяржавах, як Беларусь і В'етнам", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, сёння дзве краіны адкрываюць новыя гарызонты супрацоўніцтва, і найлепшыя перспектывы бачацца ў наступных галінах: прамысловасць; інфраструктура і будаўніцтва; асваенне і выкарыстанне прыродных рэсурсаў; харчовая сфера і лёгкая прамысловасць; інфармацыйна-камунікацыйныя і высокія тэхналогіі; турызм.

Прамысловасць

"Беларусь гатова прадаўжаць актыўны пераход ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі шляхам тэхналагічнага інвесціравання, стварэння сумесных прадпрыемстваў, сэрвісных і навучальных цэнтраў", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Так, у бліжэйшыя месяцы ў В'етнаме пачнуць працаваць сумесныя вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода па зборцы грузавых аўтамабіляў і гарадскіх аўтобусаў. Акрамя таго, прапрацоўваюцца пытанні стварэння беларуска-в'етнамскіх прадпрыемстваў па вытворчасці поліамідаў, медыцынскай тэхнікі, прыбораў у галіне радыяцыйнага кантролю і іншай прадукцыі.

Інфраструктура і будаўніцтва

У Беларусі назапашаны значны вопыт праектавання і ўзвядзення аб'ектаў рознай складанасці: метро, мастоў, падземных пераходаў, будынкаў сацыяльна-культурнай сферы.

"Мы бачым перспектывы выкарыстання беларускіх будаўнічых тэхналогій у В'етнаме, гатовы падзяліцца вопытам. Менавіта для гэтага нядаўна адкрылі ў вас прадстаўніцтва кампаніі "Мінскметрапраект", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Асваенне і выкарыстанне прыродных рэсурсаў

"Беларускія тэхналогіі ў галіне павышэння нафтааддачы пластоў і распрацоўкі радовішчаў могуць знайсці паспяховае прымяненне ў В'етнаме. Прыкладам эфектыўнага развіцця такога ўзаемадзеяння з'яўляецца супрацоўніцтва аб'яднання "Беларуснафта" з карпарацыяй нафты і газу "ПетраВ'етнам", - сказаў Прэзідэнт.

Харчовая сфера і лёгкая прамысловасць

Узаемадзеянне ў гэтай галіне мае добрыя перспектывы. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, цяпер з в'етнамскай кампаніяй "Аў В'ет Індастры" ажыццяўляецца пілотны праект па стварэнні сумеснага прадпрыемства па выпуску ў В'етнаме прадукцыі з сухога малака, вырабленага ў Беларусі.

У сваю чаргу мы прапануем павялічваць пастаўкі ў Беларусь якаснай і канкурэнтаздольнай па цане в'етнамскай прадукцыі, у тым ліку морапрадуктаў, рыбы, рысу, чаю, кавы, спецый, трапічных фруктаў", - адзначыў беларускі лідар.

Інфармацыйна-камунікацыйныя і высокія тэхналогіі

Супрацоўніцтва ў гэтай галіне набірае абароты. "Беларусь з'яўляецца адным з еўрапейскіх лідараў у галіне высокіх тэхналогій і вядомым распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння. Рэзідэнт Парка высокіх тэхналогій Беларусі кампанія "Форанкс" ужо выконвала работы для шэрага камерцыйных банкаў В'етнама. Водзывы вельмі станоўчыя", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Турызм

"Гэта сфера са спрашчэннем візавага рэжыму атрымала новыя магчымасці для развіцця. Запрашаю прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу В'етнама прымаць актыўны ўдзел у міжнародных профільных выстаўках і кірмашах, праводзімых у Беларусі, расказваць аб перавагах адпачынку ў вашай краіне, наладжваючы ўзаемавыгадныя кантакты з беларускімі турфірмамі", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

На заканчэнне кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў час перагавораў з Прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куангам была дасягнута дамоўленасць прыкласці ўсе магчымыя намаганні, каб краіны на працягу бліжэйшых гадоў выйшлі на ўзровень тавараабароту $500 млн. "Вядома, наша агульная беларуска-в'етнамская камісія выпрацуе такія падыходы і такі план па дасягненні гэтай мэты. Але рэалізоўваць гэта давядзецца вам: прадпрымальнікам і бізнесменам. Хацелася б, каб вы выканалі гэту задачу і дасягнулі гэтай мэты", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі