Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 мая 2018, 13:18

Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў краінах ЕС

22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў у краінах Еўрасаюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Швецыі назначаны Дзмітрый Мірончык.

Аляксандр Лукашэвіч назначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Балгарыі і па сумяшчальніцтве ў Грэцыі і Рэспубліцы Кіпр.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Эстоніі назначаны Вячаслаў Качанаў.

Акрамя таго, Уладзімір Астапенка, пасол Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі, назначаны паслом ў Чылі па сумяшчальніцтве.

Пасол Беларусі ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах Валерый Калеснік таксама будзе працаваць на пасадзе пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі