Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка назначыў новых паслоў Беларусі ў Аргенціне і ПАР

Прэзідэнт 07.12.2017 | 14:02
У час прыняцця кадравых рашэнняў
У час прыняцця кадравых рашэнняў

7 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў новых паслоў у Аргенціне і Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Аргенціне і па сумяшчальніцтве ва Уругваі назначаны Уладзімір Астапенка.

Аляксандр Сідарук назначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў ПАР і па сумяшчальніцтве ў Анголе, Зімбабвэ, Мазамбіку і Намібіі.

Да гэтага часу яны займалі кіруючыя пасады ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне Леаніда Бацяноўскага генеральным консулам Беларусі ў Гуанчжоу (КНР).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.