Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнка назначыў новага пасла ў Інданезіі

Прэзідэнт 14.09.2017 | 15:06
Валерый Калеснік, Андрэй Худык, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Макей
Валерый Калеснік, Андрэй Худык, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Макей

14 верасня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў Валерыя Калесніка Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Інданезія - вельмі перспектыўны рэгіён, дзе да нас добра адносяцца. У плане кантролю я гатовы пабываць там. Хацелася б, каб вы з міністрам не выглядалі там бледна і не спасылаліся, што нейкія іншыя міністры ва ўрадзе не выканалі дамоўленасці Прэзідэнта, якія кантралююцца Міністэрствам замежных спраў. У кожнага ёсць свае задачы - і ў міністра, і ў пасла. Трэба дзейнічаць. Вярніцеся да нашых дамоўленасцей, да новых напрацовак па гэтых краінах. Тым больш вы прадстаўляеце краіну на ўсім Далёкім Усходзе: і ў Інданезіі, і ў Сінгапуры, і ў Малайзіі, і на Філіпінах", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў час яго візіту ў Інданезію і Сінгапур у 2013 годзе бакі вызначылі шэраг напрамкаў супрацоўніцтва. "У мяне такое ўражанне, што ўсё, відаць, так і засталося. І міністр ні разу мне не далажыў, што ў нас ёсць нейкія праблемы з выкананнем тых дамоўленасцей, - заўважыў ён. - Калі вы "пахавалі" дамоўленасці на ўзроўні Прэзідэнта, я ўяўляю, што з дамоўленасцямі на ўзроўні прэм'ер-міністра, міністраў. Ніякіх турыстычных паездак, галоўная наша задача - канкрэтныя дамоўленасці. Яны павінны рэалізоўвацца. Асабліва ў такіх вялікіх дзяржавах, як Расія, Кітай, Пакістан, Індыя і ў тым ліку Інданезія. Вельмі вялікая краіна, якая мае патрэбу ва ўсім. Тое, што мы прапануем, ім вельмі неабходна".

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў Індыі і Інданезіі добра развіта гарнарудная прамысловасць, беларускі бок раней ужо заключыў кантракты на пастаўку туды самазвалаў БелАЗ. "Як можна падняць індустрыю краіны без аўтамабільнага транспарту? У нас ёсць МАЗ, і яны гатовы ўзяць нашы тэхналогіі, ствараць сумесныя прадпрыемствы і падтрымліваць іх. Доследныя ўзоры нашых камбайнаў ужо ў Індыі сябе зарэкамендавалі. Ім трэба ўбіраць збожжа - давайце будзем пастаўляць камбайны, сумесныя прадпрыемствы ствараць, пачынаючы ад зборкі да вытворчасці, большай лакалізацыі", - акрэсліў кола задач Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама прапанаваў падумаць аб адкрыцці кампактных дыпламатычных прадстаўніцтваў у краінах рэгіёна: "Не можам мы адкрыць - і не трэба - вялікае пасольства на Філіпінах або ў Малайзіі, але, калі ў нас ёсць цікавасць, няхай там будзе пасол і памочнік, няхай яны здымуць 10-12 метраў. Але ўжо бірка, якая вісіць у яго на грудзях, што ён пасол, адкрывае дзверы для ўсіх. Не трэба ствараць пасольствы, як мы прывыклі, па 15 дыпламатаў, а потым жонак працаўладкоўваць бухгалтарамі і прыбіральшчыцамі. Два чалавекі - пасол і памочнік, але якія ведаюць мову".

Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву Адміністрацыі Прэзідэнта пракантраляваць, як МЗС аптымізавала работу пасольстваў. "А так у нас раскідана, і не зразумела, хто там сядзіць. Калі пачынаем правяраць, дзівішся: людзі ад нашых вялікіх заводаў і кампаній з'яўляюцца прадстаўнікамі там, а нічога не робяць, сядзяць, атрымліваючы даволі вялікія грошы. Хто іх кантралюе? Ды ніхто. Пасол там - галава ўсяму, ён павінен усіх бачыць, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - І аптымізаваць такім чынам, каб расходы былі меншыя. Гэта задача ставілася, трэба праверыць, як яна выканана".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Бізнес без рэгістрацыі ІП У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.