19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напружаны дыялог ЗША, Кітая, часткова Індыі і Расіі стварае некамфортную рэальнасць для ўсёй сусветнай супольнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Новую рэальнасць, мякка кажучы, некамфортную для ўсёй сусветнай супольнасці, стварае напружанасць палітычнага дыялогу буйнейшых сусветных дзяржаў - ЗША, Кітая, часткова Індыі і Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Ламаюцца механізмы глабальнага стрымлівання, а намер ЗША выйсці з Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці пагражае непрадказальнымі наступствамі, звярнуў увагу Прэзідэнт.
"Нас не можа не хваляваць узмацненне ваенных сіл НАТА і ЗША ў суседніх дзяржавах. Гэта рэаліі, якія патрабуюць умацавання баявой моцы Узброеных Сіл Беларусі, прыняцця мер для забеспячэння нашай бяспекі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Беларусь, удасканальваючы абараназдольнасць, наколькі магчыма развівае ўзаемадзеянне ў фармаце АДКБ, прымае ўдзел у манеўрах, павышае эфектыўнасць рэгіянальнай групоўкі войскаў. Сумесна з галоўным саюзнікам краіна рыхтуецца да правядзення беларуска-расійскага вучэння "Шчыт Саюза - 2019".-0-