Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2016, 11:17

Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Кітай

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з дзяржаўным візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграмай візіту, які пройдзе 28-30 верасня, запланаваны перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Па іх выніках чакаецца падпісанне каля 30 міжнародных дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах.

Аляксандр Лукашэнка ў Пекіне таксама правядзе сустрэчы з прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Кэцянам, старшынёй Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэнам і старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі наведае Пекінскі ўніверсітэт, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам ВНУ, студэнтамі, адкажа на іх пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі