Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 ліпеня 2017, 18:43

Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам ва Украіну

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам ва Украіну. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе БЕЛТА.

Праграмай візіту на 21 ліпеня запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якія пройдуць у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе.

Як раней паведамлялі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычнага, гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Украінай. Асноўная ўвага будзе ўдзелена бягучаму стану і перспектывам узаемадзеяння ў эканоміцы, у тым ліку ў такіх сферах, як гандаль, інвестыцыі, прамысловая кааперацыя, нафтахімічны комплекс, энергетыка, сельская гаспадарка, транспартна-лагістычная галіна, развіццё міжрэгіянальнага дыялогу. Плануецца таксама ўзгадніць падыходы да далейшага развіцця прыгранічнага супрацоўніцтва.

Адной з тэм сустрэчы стане ўрэгуляванне канфлікту на ўсходзе Украіны, у чым Беларусь актыўна ўдзельнічае, прадастаўляючы перагаворную пляцоўку для бакоў працэсу.

Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка абмяркуюць сітуацыю ў рэгіёне ў цэлым, абмяняюцца думкамі па міжнароднай праблематыцы.

Чакаецца, што па выніках перагавораў у прысутнасці лідараў дзвюх краін будзе падпісаны шэраг дакументаў, якія датычацца супрацоўніцтва ў розных сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі