Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лістапада 2017, 14:54

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з ахвярамі паводак у Грэцыі

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грэцыі Пракопісу Паўлопуласу, родным і блізкім загінулых у выніку паводак у краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб разбуральных паводках у цэнтральнай частцы Грэцыі, якія прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр і выклікалі значныя разбурэнні", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым і выказаў надзею на хуткае аднаўленне закранутых стыхіяй рэгіёнаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі