Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 сакавіка 2017, 17:30

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю народнага мастака Беларусі Мая Данцыга

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага мастака Беларусі Мая Данцыга. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага мастака, педагога і цудоўнага чалавека. Май Вольфавіч пражыў яркае, насычанае жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь і ўпісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага выяўленчага мастацтва", - гаворыцца ў спачуванні.

Прэзідэнт адзначыў, што творчасць мастака атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. Май Данцыг выхаваў некалькі пакаленняў маладых мастакоў і быў прыкладам самаадданага служэння сваёй Радзіме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі