Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 верасня 2017, 18:18

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Зураба Саткілавы

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Зураба Саткілавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага тэнара, педагога, грамадскага дзеяча і цудоўнага чалавека", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Зураб Саткілава пражыў яркае і насычанае жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь і ўпісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага опернага мастацтва. "Яго творчасць атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. Ён выхаваў некалькі пакаленняў маладых артыстаў і быў прыкладам самаадданага служэння сваёй Радзіме", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі