Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 жніўня 2018, 19:28

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Італіі ў сувязі з ахвярамі трагедыі ў Генуі

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Італіі Серджыа Матарэлу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку разбурэння моста ў Генуі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі гэта трагічнае паведамленне. "У гэту трагічную гадзіну ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама словы падтрымкі Вам і ўсяму італьянскаму народу. Жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі