Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2018, 14:15

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Філіпін у сувязі з наступствамі цыклону "Мангхут"

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і маштабнымі разбурэннямі ў выніку паводкі і апоўзняў, выкліканых трапічным цыклонам "Мангхут". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэтыя паведамленні ўспрынялі з вялікім болем. Ён таксама перадаў шчырыя словы падтрымкі і спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым і аднаўлення закранутых стыхіяй рэгіёнаў краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі