Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 лістапада 2017, 19:54

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Егіпта ў сувязі з тэрактам на Сінаі

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, сем'ям і блізкім загінулых, параненым у выніку тэрарыстычнага акта ў горадзе Бір-эль-Абд. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэта трагедыя - агульны боль не толькі для народа Егіпта, але і для ўсяго цывілізаванага чалавецтва. Яна яшчэ раз пацвярджае неабходнасць паслядоўнай і бязлітаснай барацьбы супраць тэрарыстаў, якія не паважаюць прынцыпы гуманізму", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў пацярпелым хутчэйшага выздараўлення, а Егіпту - міру і спакою.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі