Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 лістапада 2018, 12:56

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам VI Форуму Усерасійскай праграмы "Святасць мацярынства"

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам і ўдзельнікам VI Форуму Усерасійскай праграмы "Святасць мацярынства". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За час свайго існавання гэта мерапрыемства стала важнай пляцоўкай для дыялогу паміж палітыкамі, грамадскімі дзеячамі і прадстаўнікамі дзяржаўных арганізацый па актуальных пытаннях аховы сям'і. Паколькі менавіта ў сям'і фарміруюцца асновы духоўных каштоўнасцей і традыцый народа", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі пытанням аховы мацярынства і дзяцінства ўдзяляецца прыярытэтная ўвага. Краіна ўваходзіць у лік дзяржаў з найбольш нізкімі паказчыкамі мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, дасягнуты сур'ёзныя поспехі ў галіне рэпрадуктыўнага здароўя.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што форум будзе садзейнічаць абмену вопытам, выпрацоўцы цікавых ідэй і новых ініцыятыў па ўмацаванні інстытута сям'і, паслужыць больш цеснаму супрацоўніцтву міжнароднай супольнасці ў імя шчасця і здароўя нашых дзяцей, на карысць будучых пакаленняў. Прэзідэнт пажадаў арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства плённай працы і незабыўных уражанняў ад знаходжання ў гасціннай беларускай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі