Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 кастрычніка 2017, 09:51

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Першага беларускага філасофскага кангрэса

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Першага беларускага філасофскага кангрэса "Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь ганарыцца багатай гісторыяй школы філасофскіх ведаў. Наша зямля здаўна славілася мысліцелямі, чыёй працай створаны ўзоры праніклівага навуковага пошуку, духоўнага азарэння і творчасці", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, развіваючыся ў пастаянным дыялогу з брацкімі народамі, беларуская культура ўнесла свой адчувальны ўклад у стварэнне сістэмы светапогляду людзей. Духоўныя памкненні нацыі ўвасобіліся ў такіх традыцыйных для кожнага беларуса каштоўнасцях, як добрасуседства, гуманізм і сацыяльная справядлівасць. "Ажыццяўляючы іх у няпростых сучасных умовах, Беларусь заслужыла рэпутацыю астраўка стабільнасці і згоды, паспяхова пашырае мірныя ініцыятывы на міжнароднай арэне", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Першы беларускі філасофскі кангрэс будзе садзейнічаць лепшаму разуменню перспектыў развіцця краіны і адыграе значную ролю ва ўмацаванні супрацоўніцтва і партнёрскіх адносін паміж народамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі