Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2016, 13:44

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам навуковага форуму па оптыцы і лазерных тэхналогіях

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай канферэнцыі па кагерэнтнай і нелінейнай оптыцы, лазерах, іх дадатках і тэхналогіях (ICONO/LAT-2016) у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сардэчна вітаю вас на беларускай зямлі. Выбар нашай краіны для правядзення такога прадстаўнічага форуму з'яўляецца прызнаннем значнага ўкладу беларускіх вучоных-фізікаў у развіццё сучасных перадавых напрамкаў навукі і тэхнікі", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што канферэнцыя не толькі забяспечыць шырокамаштабны абмен інтэлектуальнымі дасягненнямі і новымі ідэямі, але і будзе садзейнічаць міжнароднаму навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, каардынацыі фундаментальных і прыкладных даследаванняў. "Гэты форум дасць магчымасць беларускім спецыялістам у поўнай меры прадэманстраваць свае поспехі, ацаніць уласнае месца ў сучасным навуковым свеце, дапаможа шырэй выкарыстоўваць дасягненні навукі ў эканоміцы і вытворчасці", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі