Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 верасня 2016, 09:18

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам навукова-практычнай канферэнцыі да 25-годдзя СНД

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "25 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў: вынікі, перспектывы". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння, калі свет увайшоў у паласу эканамічных і палітычных трансфармацый, нарастаючай дынамікі прагрэсу ў навуцы і змены тэхналагічных укладаў, Садружнасць выступае эфектыўнай пляцоўкай для дыялогу і вырашэння многіх міждзяржаўных праблем. У гэтых умовах магістральнымі шляхамі развіцця СНД становяцца ўзаемавыгаднае партнёрства, прамысловая кааперацыя і гуманітарнае супрацоўніцтва", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь, падзяляючы меркаванне аб неабходнасці далейшага ўдасканалення Садружнасці, цвёрда стаіць на пазіцыях захавання і ўмацавання гэтага інтэграцыйнага ўтварэння, а таксама больш поўнага выкарыстання яго стваральнага патэнцыялу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі