Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 мая 2018, 12:25

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі "СМІ ў Беларусі"

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэты форум ужо больш як два дзесяцігоддзі з'яўляецца месцам актыўнага абмеркавання сродкамі масавай інфармацыі пытанняў развіцця медыясферы і ўмацавання партнёрскіх сувязей. Тут рэгулярна дэманструюцца апошнія дасягненні ў рабоце друкаваных выданняў, радыё, тэлебачання і інтэрнэт-рэсурсаў", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асабліва прыемна адзначыць устойлівую цікавасць да выстаўкі прадстаўнікоў шырокага кола замежных краін.

"СМІ павінны фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб'ектыўную падачу матэрыялу, адкрыты і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй. Упэўнены, што такая прадстаўнічая міжнародная пляцоўка паслужыць кансалідацыі грамадства, зацвярджэнню ідэй міру і добрасуседства", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі