Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2016, 09:03

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі"

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ІІІ Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Працуючы ў мэтах захавання і ўзбагачэння духоўнасці беларускага грамадства, музеі выконваюць высакародную місію захавальнікаў гістарычнай і мастацкай спадчыны, адыгрываюць значную ролю ў патрыятычным выхаванні моладзі, фарміраванні ў кожнага грамадзяніна пачуцця гордасці за мінулае і сучаснае Радзімы", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што правядзенне такога аўтарытэтнага мерапрыемства ў Год культуры будзе садзейнічаць далейшай кансалідацыі музейнай супольнасці, укараненню інавацыйных форм работы, выпрацоўцы новых прафесійных падыходаў да развіцця беларускіх музеяў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі