Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 верасня 2019, 10:28

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХIV Міжнароднага фестывалю Башмета

27 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХIV Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Атрымаўшы пастаянную прапіску на гасціннай беларускай зямлі, гэты форум стаў неад'емнай часткай культурнай палітыкі нашай краіны і адным з лепшых музычных праектаў сучаснасці, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Традыцыйна фестывальныя дні даюць магчымасць людзям далучыцца да шэдэўраў класічнага мастацтва, атрымаць асалоду ад выканальніцкага майстэрства выдатных артыстаў, адкрыць для сябе творчасць яркіх маладых талентаў".

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што гэта свята, афішу якога ўпрыгожваюць вядомыя ва ўсім свеце імёны, прадоўжыць свае добрыя традыцыі і парадуе цудоўнымі канцэртамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі